Skip to main content

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1991 годзе ў Туле (Расія). Пісаць вершы пачаў яшчэ ў дзяцінстве, на рускай мове. Публікаваўся ў мясцовых газетах, выступаў на тульскім тэлебачанні. Выпадкова пазнаёміўся з беларускай мовай, калі быў падлеткам — і зацікавіўся літаратурай. А потым ужо і напісаў першыя вершы па-беларуску.

У 2009 годзе скончыў школу з залатым медалём, паступіў у Тульскі дзяржаўны ўніверсітэт. Тады ж атрымаў заахвочвальны прыз беларускага ПЭН-Центра, а ў 2010 і 2012 г. стаў фіналістам конкурсаў ПЭНа для маладых літаратараў. З пачатку 2010-ых гадоў вершы публікаваліся ў перыёдыцы — "Маладосці", "Літаратурнай Беларусі" і іншых выданнях.

У 2014 годзе атрымаў дыплом інжынера, займаўся фрылансам. У 2014-2016 працягваў публікаваць вершы і пераклады ў перыёдыцы. Апублікаваныя творы ўвайшлі ў кнігу "Скрозь кіламетры" (выдавецтва "Кнігазбор", 2016). Гэтая кніга выйшла ў фінал прэміі "Дэбют" імя Багдановіча. У 2018 годзе стаў адным з фіналістаў конкурсу "Першацвет".

З 2018 года працуе ў "Яндэксе", у тэхнічнай падтрымцы. З 2023 года жыве ў Санкт-Пецярбургу.