Ружавеюць ядвабныя цені...
***
Ружавеюць ядвабныя цені,
Лёгкай стужкаю сцелецца дым...
Толькі крохкі ланцуг летуценняў —
Вось што будзе са мной назаўжды.
Як шалёная птушка свабоды,
Ты ляціш за аблокі, далей,
Хоць крывавы адбітак заходу
На тваім застаецца крыле.
Так, былога цяпер не паправіць:
Паляцела ты, знікла, сышла.
А ў нябёсах — на доўгую памяць
Незгасальны праменьчык святла...