Млынар
Стары памёр — і чорт асірацеў.
Ні зерня, ні мукі не засталося,
Але лунае ў небе чорны цень,
Чуваць, як за ракой шуміць калоссе.
Дыск сонца за здзічэлым лесам знік
І каламуціць зноў ваду рачную
Парослы багавіннем вадзянік,
А млынішча на беразе бракуе.
Абросіць ледзяністая смуга
Парэзаныя земляныя вены,
І кроў замест вады разбурыць гаць —
Памочнік малады ідзе на змену.