Намярзае на ветры лёска...
***
Намярзае на ветры лёска,
Недалёка да першай сцюжы.
Воглы снег паляцеў — пялёсткі
Абсыпаюцца з белай ружы.
А шчупак не бярэ, дык хоць бы
Перакінуцца з сябрам словам...
Неба шэрае на самоце
Ціха шэпча ў адказ: «Рыбно вам!»