Skip to main content

Прасека

Пятляюць палкія прысады:
Пажоўклым полымем — прасвет.
Прыроды прыгажосць — прынада.
Прайдзі прасекаю, паэт!

Пабачыш постаць піхты пекнай,
Прыпомніш: поле перайшоў,
Пачуўшы порсткі покрыч пеўня
Па-над прасторай паплавоў.