Skip to main content

Снег яшчэ на вопратку спадае...

***

Снег яшчэ на вопратку спадае,
Толькі хутка знікне ён, бадай,
Бо вясна — матуля маладая —
Знічам зноў чырвоніць небакрай.

Лёд растане, і з яе далоняў
Жвавы сын саскочыць — красавік.
Малатком святла ён шпарка ўгоніць
У труну зімы апошні цвік.