Skip to main content

Элегія паспешнасці

Спяшаюся. Усё наперакос.
Спяшаюся са старту, ад пачатку.
Бягу ў кантору, дзе паставіць лёс
У бланк жыцця апошнюю пячатку.

Хвалююся. Лічу гадзіны, дні,
Хоць нават непакоіцца не варта.
Марную зноўку час у мітусні,
Нібыта волю стаўлю я на карту.

Але жыве пытанне, як жыло…
Кажу сабе: «Куды ж ты, небарача?»
Я кідаюся з цемры на святло.
Чаму? Бо я святла яшчэ не бачыў..