Skip to main content

Гадзіннік

Ці не хочаце купіць гадзіннік вы?
Ён стары — бадай, не менш за сто гадоў.
Дзед яго рамантаваў, як быў жывы,
Я ж нядаўна папраўляў прыбор наноў:

Механізм заводзіў, чысціў цыферблат…
У камплекце ключ аддам і гіры дзве.
Толькі стрэлкі вырваў я даўно з-пад шкла,
Каб не бачыць, як згарае ўласны век.