Skip to main content

Гарбата гарачая, даўкая...

***

Гарбата гарачая, даўкая
Ратуе ад даўніх турбот.
Ля ног задаволена каўкае
Мурлаты дагледжаны кот.

Паўзмрок жоўтай лямпай расквечаны,
Сумуе герань на акне…
Жыві, як умееш. І ўвечары
Ніколі не згадвай мяне.