Skip to main content

Язмінавыя халады

Калі я дажыву да лета,
Мяне ўратуе ад нуды
Задухі будучай прыкмета —
Язмінавыя халады,

І чэрвень прынясе свабоду…
Я ведаю: пасля імжы
Зноў паплыве салодкі водар,
Даўно знаёмы, не чужы.

Той водар будзе напамінам:
Я не самотнік, я не цень,
Бо нават кволы куст язміну
Заўсёды для людзей цвіце.