Skip to main content

Старыя хаты касавурацца...

***

Старыя хаты касавурацца,
Глядзяць у мутную ваду:
Дняпро заліў увечар вуліцу…
Як да цябе цяпер дайду?

Мы закаваныя самотаю,
Пакуль рака — пяшчотны кат —
Пакусвае падворкі ўпотай і
Цалуе прызбы сонных хат.